Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакова ў цырымоніі адкрыцця трэцяга Фестывалю лацінаамерыканскай культуры

17 кастрычніка 2024 г.

 

16 кастрычніка 2024 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця трэцяга Фестывалю лацінаамерыканскай культуры ў Мінску.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі пасольствы Венесуэлы, Кубы, Бразіліі, а таксама ганаровыя консульствы Нікарагуа, Перу, Эквадора і Гватэмалы пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Падчас выступлення Я.Шэстакоў прывітаў традыцыю штогадовага правядзення Фестывалю, падзякаваў арганізатараў за творчую ініцыятыўнасць і нацэленасць на ўмацаванне культурнага ўзаемадзеяння і сяброўскіх адносін паміж Беларуссю і краінамі Лацінскай Амерыкі.

Мерапрыемствы Фестывалю будуць праходзіць у Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі з 16 па 19 кастрычніка 2024 г.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы