Памер шрыфта:

Аб удзеле Пастаяннага прадстаўніка Беларусі В.Рыбакова ў сімпозіуме па шматмоўю

11 мая 2018 г.

10 мая 2018 г. у Нью-Ёрку праходзіць сімпозіум, прысвечаны прасоўванню прынцыпу шматмоўя ў міжнародных арганізацыях і пры ажыццяўленні міжнароднага супрацоўніцтва. Падобнае мерапрыемства штогод арганізуецца Групай па вывучэнні моўных пытанняў у ААН сумесна з шэрагам лінгвістычных няўрадавых арганізацый.

Даведка: Група па вывучэнні моўных пытанняў у ААН ўяўляе сабой аб'яднанне навукоўцаў і спецыялістаў, зацікаўленых у вывучэнні праблематыкі ажыццяўлення на практыцы моўнай палітыкі ААН, выкарыстання і выбару паміж мовамі ў Арганізацыі, а таксама працэсу яе моўнай камунікацыі са светам.

У адкрыцці мерапрыемства, а таксама ў яго першай тэматычнай дыскусіі ў якасці прадстаўніка рускамоўнай групы дзяржаў узяў удзел пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў.

У ходзе інтэрактыўнага абмену думкамі кіраўнік беларускай місіі адзначыў намаганні Беларусі па прасоўванні прынцыпаў мірнага ўрэгулявання рознагалоссяў паміж дзяржавамі. Неад'емным элементам гэтага працэсу з'яўляецца магчымасць дакладна даносіць сваю пазіцыю суразмоўцу, што немагчыма без прыцягнення моўных спецыялістаў, калі гаворка ідзе пра суразмоўцаў, якія размаўляюць на розных мовах.

В.Рыбакоў таксама звярнуў увагу ўдзельнікаў мерапрыемства на праблему нізкай прававой і фізічнай абароны перакладчыкаў, якія працуюць ва ўмовах міжнародных канфліктаў і мірабудаўніцтва, а таксама заклікаў задумацца аб магчымых кроках па змене гэтай сітуацыі ў лепшы бок.

Тэматыка сімпозіума з'яўляецца актуальнай у кантэксце працы, якую праводзіць Беларусь у ААН па ўмацаванні ролі перакладу ў захаванні шматмоўя.

Даведка: у траўні 2017 г. Генеральная Асамблея ААН з сумеснай беларуска-азербайджанскай ініцыятывы прыняла рэзалюцыю «Роля прафесійнага перакладу ў збліжэнні народаў, умацаванні міру і садзейнічанні ўзаемаразуменню і развіццю», мэтай якой з'яўляецца наданне большай увагі і павагі да прафесіі перакладчыка, цесна звязанай з дыпламатычнай і міжнароднай дзейнасцю, а таксама да перакладу – як аднаму з асноўных інструментаў ўмацавання і развіцця шматмоўя ў свеце. У адпаведнасці з дакументам 30 верасня абвешчана Міжнародным днём перакладу ў ААН.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы