Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Паслом Егіпта

13 лістапада 2018 г.

13-11-2018

13 лістапада 2018 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.Макея  з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Арабскай Рэспублікі Егіпет у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Іхабам Ахмедам Талаатам Насрам. 

У ходзе гутаркі адбыўся грунтоўны абмен думкамі аб стане і перспектывах беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва. Суразмоўцы адзначылі дружалюбны і канструктыўны характар палітычных адносін, выказалі задавальненне развіццём міжпарламенцкага супрацоўніцтва, дынамікай гандлёва-эканамічных адносін, уключаючы ўзаемадзеянне ў галіне прамысловай кааперацыі. 

Адзначана важнасць маючага адбыцца візіту ў Рэспубліку Беларусь дэлегацыі на чале са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Егіпта, далейшых сумесных намаганняў па падрыхтоўцы візіта ў Беларусь на вышэйшым узроўні, арганізацыі прызначанага на канец лістапада 2018 г. пятага пасяджэння Беларуска-Егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі. 

Падкрэслена канструктыўная ўзаемная падтрымка на міжнароднай арэне. Абмеркаваны актуальныя пытанні рэгіянальнага парадку дня. 

Пазначана ўзаемная прыхільнасць далейшаму ўсебаковаму развіццю беларуска-егіпецкіх адносін.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы