Памер шрыфта:

Аб беларуска-нарвежскіх кансультацыях паміж МЗС

29 студзеня 2020 г.

29-01-2020

28 студзеня 2020 г. у г.Осла ў рамках візіту намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі ў Каралеўства Нарвегія адбыўся чарговы раўнд кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Нарвегіі. Папярэднія кансультацыі адбыліся ў снежні 2018 года ў г.Мінску.

Нарвежскую дэлегацыю на перамовах узначаліў Дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Аўдун Халворсэн.

У рамках кансультацый працягнуты дыялог па актуальных пытаннях беларуска-нарвежскіх адносін, уключаючы стан і перспектывы развіцця палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, фарміравання дагаворна-прававой базы, узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, у першую чаргу, у АБСЕ і ААН. Падчас перамоваў былі разгледжаны пытанні рэгіянальнага парадку дня і міжнароднай бяспекі, развіцця адносін з Еўрапейскім саюзам, Саветам Еўропы, трэцімі краінамі.

Адзначана значная актывізацыя беларуска-нарвежскага ўзаемадзеяння ў апошнія гады, у тым ліку ў галіне гандлю. Бакі канстатавалі ўзаемавыгадны і збалансаваны характар тавараабароту, падкрэслілі намер сумеснымі намаганнямі вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць, а таксама выкарыстоўваць існуючыя магчымасці для пашырэння супрацоўніцтва.

З улікам нядаўняга падпісання пагадненняў паміж Беларуссю і Еўрасаюзам аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі дасягнута дамоўленасць аб падрыхтоўцы ў максімальна сціснутыя тэрміны аналагічных дакументаў паміж Беларуссю і Нарвегіяй. Бакі таксама віталі мэтанакіраваныя намаганні профільных ведамстваў дзвюх краін па ўзгадненні праекта пагаднення аб узаемадзеянні паміж нацыянальнымі органамі па ядзернай бяспецы.

Напярэдадні кансультацый А.Краўчанка выступіў на беларуска-нарвежскім бізнес-сняданку. Асноўнай тэмай мерапрыемства, арганізаванага пры садзейнічанні кампаніі «IBA Group», стаў экспарт беларускіх ІТ-паслуг у Нарвегію. У сустрэчы прынялі ўдзел каля 50 прадстаўнікоў дзелавых колаў Нарвегіі, у тым ліку кіраўніцтва Нарвежскага інвестыцыйнага фонду для Паўночнага Захаду Расіі і Усходняй Еўропы. У прысутнасці намесніка кіраўніка МЗС і паслоў дзвюх краін адбылася цырымонія падпісання пратакола аб супрацоўніцтве паміж Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыяй і нарвежскай кампаніяй «Nordic Molecule Group AS» у галіне вытворчасці і рэалізацыі камбікармоў для рыб і іншай біятэхналагічнай прадукцыі.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы