Аб візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі ў ЗША
12 ліпеня 2018 г.12-07-2018
9-11 ліпеня 2018 г. адбыўся візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі ў Злучаныя Штаты Амерыкі.
А.Краўчанка правёў сустрэчу з памочнікам Дзяржаўнага сакратара ЗША па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Уэсам Мітчэлам. Бакі абмеркавалі пытанні развіцця беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва і рэгіянальную сітуацыю.
Таксама адбылася сустрэча А.Краўчанкі з выконваючым абавязкі намесніка памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША Джорганам Эндрусам.
У Германскім фондзе Маршала ЗША была арганізавана канферэнцыя “Змяненні ў ландшафце беларуска-амерыканскіх адносін”, дакладчыкамі на якой выступілі А.Краўчанка і Дж.Эндрюс.
У аўдыторыі прысутнічалі прадстаўнікі Дзярждэпартамэнту ЗША, шэрага вядучых амерыканскіх аналітычных цэнтраў, СМІ і НДА, пасольстваў замежных дзяржаў у ЗША. Прадстаўнікі кіраўніцтва МЗС Беларусі і Дзярждэпартамента ЗША прадставілі падыходы Мінска і Вашынгтона да беларуска-амерыканскіх адносін і перспектыў іх развіцця, сітуацыі ў міжнародных адносінах у рэгіянальным і глабальным кантэксце, адказалі на шматлікія пытанні ўдзельнікаў канферэнцыі.
Падчас візіту адбыліся сустрэчы намесніка Міністра са старшым саветнікам Дзярждэпартамента ў Хельсінкскай камісіі ЗША Скотам Роландам, прэзідэнтам Джеймстаўнскага фонду Гленам Ховардам, старшым дырэктарам Цэнтра дыпламатыі і глабальных адносін імя Дж.Байдэна Майклам Карпентэрам, выканаўчым віцэ-старшынёй і старшай службовай асобай Нацыянальнай кааліцыі ў падтрымку еўрэйскіх абшчын Еўразіі Маркам Левіным.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by