Памер шрыфта:

Аб удзеле Пастаяннага прадстаўніка Беларусі В.Рыбакова ў мерапрыемстве па дынаміцы колькасці насельніцтва

06 чэрвеня 2018 г.

06-06-2018

5 чэрвеня 2018 г. на палях штогадовай сесіі выканаўчай рады ПРААН/ЮНФПА/ ЮНОПС* Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў узяў удзел у тэматычным мерапрыемстве «Дынаміка колькасці насельніцтва і ўстойлівае развіццё ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі», арганізаваным Пастаянным прадстаўнiцтвам Албаніі і ЮНФПА.

Даведка: Албанія ўваходзіць у бюро выканаўчай рады ПРААН/ ЮНФПА/ЮНОПС у 2018 годзе ад групы ўсходнееўрапейскіх дзяржаў. Беларусь з'яўляецца сябрам выканаўчай рады да канца г.г.

У ходзе прэзентацыі на тэму «Уплыў навукова-абгрунтаванай сямейнай палітыкі на дынаміку колькасці насельніцтва» В.Рыбакоў азнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з сучаснымі дэмаграфічнымі тэндэнцыямі ў Беларусі і напрамкамі нацыянальнай дэмаграфічнай палітыкі.

Пастаянны прадстаўнік зрабіў акцэнт на асноўных выніках праведзенага ў 2017 годзе ў Беларусі шырокамаштабнага даследавання «Беларусь: структура сям'і, сямейныя адносіны, нараджальнасць у зменлівых сацыяльна-эканамічных умовах» на аснове міжнароднай метадалогіі праграмы «Пакаленні і гендэр».

Даведка: даследаванне «Беларусь: структура сям'і, сямейныя адносіны, нараджальнасць ў зменлівых сацыяльна-эканамічных умовах» праведзена ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка рэалізацыі Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй, ЮНФПА і ЮНІСЕФ.

Беларускі дыпламат адзначыў зацікаўленасць Беларусі працягваць працу з ЮНФПА, ЕЭК ААН і ЮНІСЕФ, Расіяй і іншымі донарамі, а таксама з іншымі міжнароднымі партнёрамі ў мэтах умацавання патэнцыялу ў галіне дэмаграфіі і фарміравання эфектыўнай сямейнай палітыкі для рэалізацыі нацыянальных прыярытэтаў у гэтай сферы і дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця.


* ПРААН/ЮНФПА/ ЮНОПС – Праграмма развіцця ААН, Фонд развіцця ў галіне народанасельніцтва, Упраўленне ААН па абслугоўванню праектаў

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы