Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Генеральным дырэктарам групы кампаній “SCHNEIDER GROUP”

09 лютага 2018 г.

09-02-2018

9 лютага 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з генеральным дырэктарам групы кансалтынгавых кампаній “SCHNEIDER GROUP”, сустаршынёй Рабочай групы “Адзіная эканамічная прастора ад Лісабона да Уладзівастока” Ульфам Шнайдэрам.

Падчас сустрэчы абмеркаваны магчымасці ўзаемадзеяння з групай кампаній “SCHNEIDER GROUP” у кантэксце актывізацыі беларуска-германскага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

У.Шнайдэр праінфармаваў аб мэтах і задачах Рабочай групы, створанай у 2015 годзе для садзейнічання развіццю дыялогу і ўсталяванню адносін партнёрства паміж Еўрапейскім саюзам і Еўразійскім эканамічным саюзам, іх краінамі-членамі і іншымі дзяржавамі рэгіёну. Адбыўся абмен думкамі аб перспектывах дзейнасці Рабочай групы і магчымых сумесных кроках па прасоўванні ідэі “інтэграцыі інтэграцый”.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы