Памер шрыфта:

Аб пасяджэнні Беларуска-Германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях

07 снежня 2017 г.

07-12-2017

6 снежня 2017 г. у г.Берліне адбылося 15-е пасяджэнне Беларуска-Германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, германскую – кіраўнік дэпартамента знешнеэканамічнай палітыкі Федэральнага міністэрства эканомікі Эрхард Франц.

Парадак дня пасяджэння ўключаў у сябе шырокі спектр пытанняў, якія тычацца супрацоўніцтва Беларусі і Германіі ў сферах гандлю і інвестыцый, прамысловай кааперацыі, рэалізацыі патэнцыялу ўзаемадзеяння ў галіне інфармацыйных тэхналогій, лагістыкі і транспарту.

Была таксама абмеркавана праблематыка павышэння рэйтынгу Рэспублікі Беларусь у класіфікацыі краінавых крэдытных рызык Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, уступленне Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, двухбаковае супрацоўніцтва ў банкаўска-крэдытнай сферы.

Члены беларускай дэлегацыі падрабязна праінфармавалі германскіх калег аб сістэмных кроках, якія прымаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь па ўдасканаленні інвестыцыйнага клімату ў краіне, новых магчымасцях для замежных інвестараў у розных галінах з выкарыстаннем існуючых прэферэнцыйных рэжымаў.

Бакі з задавальненнем канстатавалі пазітыўную дынаміку ў гандлі, а таксама з'яўленне новых германскіх інвестыцыйных праектаў у Беларусі, у тым ліку ў Беларуска-кітайскім індустрыяльным парку «Вялікі камень».

Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні чарговага пасяджэння Беларуска-Германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях у 2018 годзе ў Беларусі.

У рамках рабочага візіту ў Германію намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакоў правёў таксама сустрэчу з Упаўнаважаным па краінах Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі Міністэрства замежных спраў ФРГ Андрэасам Пешке. Бакі абмеркавалі ўвесь спектр пытанняў беларуска-германскага супрацоўніцтва.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы