Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў дыскусіі ААН па праблематыцы краін з сярэднім узроўнем даходу

01 лютага 2018 г.

01-02-2018

31 студзеня 2018 г. у рамках візіту ў штаб-кватэру ААН у Нью-Ёрку намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас прыняў удзел у круглым стале “Улік сістэмай развіцця ААН інтарэсаў краін з сярэднім узроўнем даходу”.

Мерапрыемства арганізавана Беларуссю сумесна з Коста-Рыкай ад імя Групы аднадумцаў у падтрымку краін з сярэднім узроўнем даходу ў рамках падрыхтоўкі пасяджэння высокага ўзроўню Генеральнай Асамблеі ААН (ГА ААН) па праблематыцы Групы.

У круглым стале таксама прынялі ўдзел першы намеснік Генеральнага сакратара ААН Аміна Махамед, намеснік Генеральнага сакратара ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях Лю Чжэньмінь, намеснік Адміністратара Праграмы развіцця ААН Джыхан Султанаглу, кіраўнік офіса Старшыні Генасамблеі Францішак Ружычка.

У сваім выступленні А.Дапкюнас прадставіў бачанне Беларусі адносна арганізацыі і правядзення мерапрыемства высокага ўзроўню ГА ААН па тэме краін з сярэднім узроўнем даходу, а таксама месца і ролі гэтых краін у глабальных намаганнях па дасягненні мэт устойлівага развіцця. Беларускі дыпламат зрабіў шэраг заўваг і прапаноў адносна дзейнасці сістэмы развіцця ААН у дачыненні да гэтай катэгорыі дзяржаў, уключаючы магчымасць распрацоўкі стратэгіі ААН для краін з сярэднім узроўнем даходу.

Да даведкі: У адпаведнасць з рэзалюцыяй 72/230 “Супрацоўніцтва ў мэтах развіцця з краінамі з сярэднім узроўнем даходу” і па ініцыятыве Беларусі Генеральная Асамблея ААН прыняла рашэнне аб правядзенні ў рамках 73-й сесіі пасяджэння высокага ўзроўню для абмеркавання прабелаў і праблем, з якімі сутыкаюцца краіны з сярэднім узроўнем даходу падчас ажыццяўлення Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы