Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў мерапрыемстве з нагоды дня нараджэння Т.Касцюшкі

04 лютага 2020 г.

04-02-2020

4 лютага 2020 г. у г.Мінску адбыўся вечар памяці – прыём з нагоды 274-й гадавіны з дня нараджэння аднаго з самых вядомых і праслаўленых у свеце ўраджэнцаў Беларусі Тадэвуша Касцюшкі.

У святочным мерапрыемстве, арганізаваным пасольствамі Рэспублікі Польшча і Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі, узялі ўдзел Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, які знаходзіцца з візітам у нашай краіне.

У сваім прывітальным слове кіраўнік беларусскага знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што Беларусь з павагай ставіцца да агульнай з нашымі суседзямі ды і з далёкімі замежнымі краінами гісторыі. Тадэвуш Касцюшка – важная асоба нашай агульнай спадчыны.

 

Звяртаючыся да сучаснага кантэксту, Міністр падкрэсліў, што Беларусь, Польшча, Літва і Злучаныя Штаты заўсёды павінны заставацца партнёрамі, нягледзячы на прыналежнасць да розных эканамічных, палітычных ці ваенных блокаў. У развіцці нашых двухбаковых адносін з гэтымі краінамі Беларусь грунтуецца на ўзаемным намеры рухацца наперад.

Да прысутных з прывітальнымі словамі таксама звярнуліся Міністр замежных спраў Літвы, Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі і Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур. Акрамя гэтага, удзельнікі імпрэзы мелі магчымасць паслухаць відэазвароты Дзяржаўнага сакратара ЗША Майка Пампеа і Міністра замежных спраў Польшчы Яцэка Чапутовіча.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы