Памер шрыфта:

Аб ўручэнні намесніку Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакову копій даверчых лістоў пасламі Камбоджы, Іарданіі, Філіпін, Калумбіі

27 верасня 2023 г.

 

27 верасня 2023 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў прыняў копіі даверчых лістоў паслоў Камбоджы, Іарданіі, Філіпін, Калумбіі, якія акрэдытаваны у нашай краіне па сумяшчальніцтве.

У ходзе сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Каралеўства Камбоджа ў Рэспубліцы Беларусь Пічкхун Пані абмеркаваны стан беларуска-камбаджыйскіх адносін і перспектыўныя напрамкі развіцця супрацоўніцтва, перш за ўсё ў эканамічнай сферы, а таксама магчымасці правядзення сумесных мерапрыемстваў.

У рамках сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства ў Рэспубліцы Беларусь Халідам Шавабкі разгледжаны актуальныя пытанні беларуска-іарданскіх адносін, пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі двухбаковых кантактаў на розных узроўнях, у тым ліку па лініі знешнепалітычных ведамстваў. Абмеркаваны пытанні рэалізацыі сумесных праектаў у горназдабыўной, фармацэўтычнай, сельскагаспадарчай сферы, гарантавання харчовай бяспекі, а таксама развіцця дагаворна-прававой базы.

З Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Філіпіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігарам Г. Байленам абмеркаваны бягучы стан беларуска-філіпінскага супрацоўніцтва. Акцэнтавана ўвага на пытаннях развіцця ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, сельскагаспадарчай і навукова-тэхнічнай сферах. Абазначаны канкрэтныя крокі па актывізацыі кантактаў на розных узроўнях у двухбаковым фармаце і ў рамках міжнародных арганізацый.

У ходзе сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Калумбія ў Рэспубліцы Беларусь Эктарам Ісідра Арэнасам Нейра адбылося абмеркаванне перспектыўных планаў па развіццю палітычнага дыялога, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэнню дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін. Бакі пацвердзілі гатоўнасць да актывізацыі кантактаў як па лініі знешнепалітычных ведамстваў, так і паміж дзелавымі коламі дзвюх краін.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы