Каментарый прэс-службы МЗС у сувязі з увядзеннем дадатковых абмежаванняў на пастаўкі ў Беларусь асобных тавараў, якія паходзяць з Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі і Эстоніі
22 мая 2024 г.
21 мая 2024 г. Урадам Беларусі прынята рашэнне аб увядзенні вымушаных мер у адказ на сістэматычныя недружалюбныя дзеянні Еўрасаюза і шэрагу найбольш агрэсіўна настроеных краін ЕС у адносінах да Рэспублікі Беларусь.
Устаноўлена забарона на імпарт з Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі і Эстоніі асобных тавараў, уключаючы напіткі, касметыку, посуд, тэкстыль, абутак. Дадзенае рашэнне не закранае тавары, якія ўвозяцца для асабістага карыстання.
Беларускі бок з вялікім шкадаваннем канстатуе спробы названых краін ЕС стаць лідэрамі заходняга антыбеларускага парадку дня. Такая лінія на разбурэнне дружалюбных сувязей паміж народамі нашых краін, бесперапыннае вынаходства новых абмежаванняў, распаўсюджванне дэзінфармацыі аб рэальнай сітуацыі ў Беларусі не паддаецца тлумачэнню.
І гэта не толькі эканамічныя рэстрыкцыі. Размова ідзе аб абмежаванні свабоды перамяшчэння людзей і тавараў, забаронах на выплаты пенсій і аліментаў, незаконнай канфіскацыі грузаў і замарозцы актываў за кошт пашыральнага тлумачэння санкцый, пагрозах нацыяналізацыі беларускай дзяржуласнасці. У гэтым шэрагу - падрыхтоўка баевікоў і сілавых сцэнарыяў неканстытуцыйнага перавароту ў нашай краіне, абмежаванні на вяшчанне беларускіх СМІ, узбуджэнне крымінальных спраў супраць уласных грамадзян, якія станоўча адклікаюцца аб Беларусі. Гэты пералік можна прадоўжыць.
Уся гэтая вакханалія адбываецца пры маўклівай згодзе большасці краін-членаў ЕС, прадстаўнікі якіх проста падпісваюць чарговыя антыбеларускія дэмаршы, падрыхтаваныя "прызнанымі спецыялістамі па Беларусі" з Вільнюса і Варшавы, да якіх дадаліся "эксперты" з Рыгі, Прагі і Таліна. Усё гэта падаецца пад сурдзінку барацьбы за дэмакратыю і падтрымкі беларускіх псеўдадэмакратычных сіл, якія на практыцы ўжо даўно выклікаюць алергію ў беларускім грамадстве.
Калі ж названым краінам не ўдаецца адразу працягнуць найбольш адыёзныя ініцыятывы супраць Беларусі, яны аператыўна прымаюцца на нацыянальным узроўні, а далей Брусель "бярэцца зморам". Пры гэтым такія рашэнні відавочным чынам не адпавядаюць інтарэсам саміх краін-членаў ЕС.
Чарговы раз адзначаем бесперспектыўнасць любых санкцыйных мер. Разлічваем, што краіны ЕС надалей будуць цвяроза і ўзважана ацэньваць інфармацыю сваіх партнёраў аб нібыта выходных ад Беларусі пагрозах і прыйдуць да разумення безальтэрнатыўнасці вяртання да дыялогу з Мінскам у інтарэсах стабільнасці і бяспекі ўсяго рэгіёна.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by