Памер шрыфта:

Аб уручэнні Міністру замежных спраў Беларусі С.Алейніку копій даверчых лістоў Паслом Уганды

27 верасня 2023 г.

 

27 верасня 2023 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік прыняў копіі даверчых лістоў у Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Уганда ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Мозеса Каваалуука Кізіге.

Бакі прадметна абмеркавалі перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў галінах прамысловасці, сельскай гаспадаркі і забеспячэння харчовай бяспекі, развіцця дагаворна-прававой базы.

Суразмоўцы канстатавалі ўзаемную цікавасць да вываду адносін паміж Мінскам і Кампалай на якасна новы ўзровень.

Асобна была закранута тэма ўзаемадзеяння ў рамках Руху недалучэння і пытанні падрыхтоўкі да 19-га Саміту Руху недалучэння, які плануецца правесці ў Кампале ў студзені 2024 года.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы