Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Паслом Ірана

18 лютага 2019 г.

18-02-2019

18 лютага 2019 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Мастафой Авэйсі.

Падчас сустрэчы суразмоўцы пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць Беларусі і Ірана ў далейшым развіцці існуючых і распрацоўцы новых перспектыўных праектаў двухбаковага ўзаемадзеяння.

Беларускі і іранскі дыпламаты абмеркавалі разнастайныя аспекты беларуска-іранскага супрацоўніцтва. У ходзе гутаркі былі разгледжаны пытанні арганізацыі чарговых знешнепалітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Ірана, магчымасць абмена візітамі на высокім ўзроўні і іншыя актуальныя тэмы двухбаковага парадку дня.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы