Памер шрыфта:

Аб удзеле беларускай дэлегацыі ў Міжнароднай канферэнцыі “Бізнес-дзень Рэспублікі Беларусь” у Чэхіі

03 кастрычніка 2018 г.

03-10-2018

3-5 кастрычніка 2018 г. беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам Міністра замежных спраў, сустаршынёй Беларуска-чэшскай змешанай камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве Яўгенам Шэстаковым знаходзіцца з візітам у Чэшскай Рэспубліцы.

3 кастрычніка намеснік Міністра прыняў удзел у рабоце штогадовай Міжнароднай канферэнцыі “Бізнес-дзень Рэспублікі Беларусь” у рамках 60-й юбілейнай Міжнароднай машынабудаўнічай выстаўкі “MSV 2018” у г.Брно. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі намеснік Міністра прамысловасці і гандлю Чэхіі, сустаршыня чэшскай часткі Беларуска-Чэшскай змешанай камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве Эдуард Муржыцкі, Дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Чэхіі Міласлаў Сташэк, старшыня Гандлёва-прамысловай палаты па краінах СНД Францішак Масапуст, прадстаўнікі больш за 40 чэшскіх кампаній.

У рамках Бізнес-дня былі праведзены прэзентацыі эканамічнага патэнцыялу Беларусі, прадстаўлены перспектывы развіцця беларуска-чэшскага рэгіянальнага супрацоўніцтва, у прыватнасці, з Мінскім рэгіёнам.

На палях канферэнцыі адбылася сустрэча Я.Шэстакова з намеснікам Міністра замежных спраў Чэхіі Марцінам Тлапы, падчас якой абмеркаваны ход імплементацыі ўжо існуючых і перспектывы рэалізацыі новых сумесных праектаў.

У рамках выставы адбылася таксама прэзентацыя калектыўнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь “Made in Belarus”. На ёй прадстаўлена экспартная прадукцыя нафтахімічнай і металургічнай прамысловасці канцэрна “Белнафтахім” і ААТ “Беларускі металургічны завод”, навуковыя распрацоўкі і перспектыўныя сферы супрацоўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы