Памер шрыфта:

Аб пасяджэнні Савета па ўстойлівым развіцці

26 чэрвеня 2019 г.

26-06-2019

26 чэрвеня 2019 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне Савета па ўстойлівым развіцці пад старшынствам Нацыянальнага каардынатара па дасягненні мэт устойлівага развіцця, намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марыяны Шчоткінай.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва дзяржаўных ведамстваў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, дзелавой супольнасці, навуковых колаў. Пасяджэнне адкрыў намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас, які прадстаўляе ў Савеце ўстойлівага развіцця Міністэрства замежных спраў.

Да даведкі: Савет па ўстойлівым развіццi створаны рашэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь як орган, які адказвае за рэалізацыю на нацыянальным узроўні мэтаў устойлівага развіцця. МЗС забяспечвае падтрымку дзейнасці Нацыянальнага каардынатара і Савета па ўстойлівым развіцці.

Падчас пасяджэння былі абмеркаваны пытанні распрацоўкі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2035 года, нацыянальных статыстычных індыкатараў ацэнкі дасягнення мэт устойлівага развіцця, падрыхтоўкі ў г.Магілёве першага ў краіне рэгіянальнага форуму  па пытаннях устойлівага развіцця рэгіёна, а таксама ўзаемадзеяння з замежнымі партнёрамі, у першую чаргу, з агенцтвамі ААН у сферы ўстойлівага развіцця.

Члены Савета абмяняліся меркаваннямі аб шляхах выканання рэкамендацый першага Нацыянальнага форуму па ўстойлівым развіцці, які адбыўся у Мінску 24 студзеня 2019 г.

Удзельнікі мерапрыемства адзначылі ў станоўчым кантэксце, што мэты ўстойлівага развіцця ўсё больш паслядоўна ўлічваюцца пры распрацоўцы стратэгічных дакументаў развіцця дзяржавы.

Нацыянальны каардынатар дзейнасці па дасягненні мэт устойлівага развіцця звярнула ўвагу на неабходнасць больш шчыльнага супрацоўніцтва членаў Савета з партнёрскай групай устойлівага развіцця, якая прадстаўляе інтарэсы грамадзянскай супольнасці, а таксама акцэнтавала важнасць дзейнасці на месцах для забеспячэння ўстойлівага рэгіянальнага развіцця.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы