Аб кансультацыях па пытаннях інвентарызацыі двухбаковай дагаворна-прававой базы і іншых міжнародна-прававых пытаннях беларуска-азербайджанскіх адносін
19 снежня 2024 г.
17-19 снежня 2024 года ў г. Мінску адбыліся кансультацыі паміж дэлегацыямі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Азербайджанскай Рэспублікі па пытаннях інвентарызацыі дагаворна-прававой базы і іншых міжнародна-прававых пытаннях беларуска-азербайджанскіх адносін.
Удзельнікаў кансультацый прывітаў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Андрэй Папкоў, азербайджанскую дэлегацыю – начальнік упраўлення міжнароднага права і дагавораў МЗС Рашад Гасанаў. На сустрэчы прысутнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Магеррам Аліеў.
У рамках кансультацый бакі абмеркавалі стан праектаў міжнародна-прававых дакументаў, якія знаходзяцца на разглядзе, у мэтах завяршэння ўзгаднення і падрыхтоўкі іх да падпісання. Была праведзена работа па актуалізацыі пералікаў двухбаковых міжнародных дагавораў і іншых міжнародных дакументаў, якія дзейнічаюць у адносінах паміж Беларуссю і Азербайджанам, а таксама адбыўся абмен інфармацыяй аб практыцы іх выканання.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by