Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Паслом Таджыкістана

06 чэрвеня 2023 г.

 

6 чэрвеня 2023 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь Махмадшарыфам Хакдодам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Рэспубліцы Беларусь.

Падчас сустрэчы абмеркаваны стан і перспектывы ўсяго комплексу беларуска-таджыкскіх адносін. Асаблівы акцэнт быў зроблены на развіцці прамысловай кааперацыі і павелічэнне аб'ёмаў двухбаковага гандлю.

Бакі пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць да далейшай актывізацыі палітычнага дыялогу і эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама цеснага ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый, у тым ліку інтэграцыйных аб'яднанняў: СНД, АДКБ, ШАС.

С.Алейнік падзякаваў М.Хакдада за яго істотны ўклад у развіццё беларуска-таджыкскага супрацоўніцтва. 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы