Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Віцэ-прэм'ер-міністрам – Міністрам замежных спраў Грузіі

22 сакавіка 2018 г.

22-03-2018

22 сакавіка 2018 г. у Міністэрстве замежных спраў Грузіі адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Віцэ-прэм'ер-міністрам – Міністрам замежных спраў Грузіі Міхеілам Джанелідзе.

Падчас сустрэчы кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі стан і перспектывы пашырэння двухбаковага беларуска-грузінскага супрацоўніцтва, далейшае развіццё міждзяржаўных кантактаў, ход рэалізацыі сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай сферы, актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый.

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць прадоўжыць актыўнае ўзаемадзеянне на ўзроўні знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Грузіі, у тым ліку ў рамках раней падпісанай Праграмы супрацоўніцтва міністэрстваў замежных спраў на 2018 — 2019 гады.

 

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы