Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Паслом Палесціны

24 лістапада 2023 г.

 

24 лістапада 2023 г. Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Палесціна ў Рэспубліцы Беларусь Ахмедам Махамедам аль-Мадбухам. 

Адбыўся прадметны абмен думкамі па сітуацыі на Блізкім Усходзе, уключаючы праблематыку блізкаўсходняга ўрэгулявання. Выказана ўзаемная надзея на больш хуткую нармалізацыю сітуацыі у Сектары Газа. 

Зроблены акцэнт на неабходнасці пошуку ўзаемапрымальнага рашэння ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і рашэннямі Генеральнай Асамблеі ААН для недапушчэння далейшай эскалацыі сітуацыі ў рэгіёне, росту ахвяр сярод мірнага насельніцтва ў зоне палесціна-ізраільскага канфлікту і дасягнення міру паміж ізраільцянамі і палесцінцамі. 

Сяргей Алейнік праінфармаваў А.М.аль-Мадбуха аб паслядоўнай пазіцыі Беларусі па блізкаўсходнім урэгуляванні, якую наша краіна прасоўвае на міжнародных пляцоўках і ў рамках інтэграцыйных аб’яднанняў. У прыватнасці, Міністр акцэнтаваў увагу Пасла на адзінай пазіцыі дзяржаў – членаў АДКБ аб неабходнасці спынення кровапраліцця і мірнага ўрэгулявання блізкаўсходняга канфлікту палітыка-дыпламатычнымі сродкамі на аснове рэзалюцый ААН шляхам стварэння дзвюх дзяржаў для двух народаў. 

Закранаючы актуальныя пытанні беларуска-палесцінскага парадку дня, субяседнікі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі для актывізацыі палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Палесцінай, нарошчвання міжведамасных кантактаў і пашырэння дагаворна-прававой базы.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы