Аб інфармаванні міжнародных арганізацый аб інцыдэнце з украінскімі БПЛА на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
13 жніўня 2024 г.
У сувязі з інцыдэнтам з украінскімі БПЛА на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь беларускі бок накіраваў зварот да старшыні Савета Бяспекі ААН, у якім прыцягнуў увагу да неабходнасці спынення Украінай правакацыйных дзеянняў, якія нясуць пагрозу ўцягвання Беларусі ва ўзброены канфлікт і яго распаўсюджвання на іншыя краіны рэгіёну. Беларусь пакінула за сабой права, у выпадку паўтарэння такіх правакацый, на скліканне пазачарговага пасяджэння Савета Бяспекі ААН.
Заклапочанасць у адносінах да патэнцыялу эскалацыі сітуацыі ў рэгіёне з-за агрэсіўных і непрадуманых дзеянняў украінскага боку будзе даведзена да Генеральнага сакратара ААН.
Пазіцыя Беларусі адносна інцыдэнту таксама будзе апублікавана ў якасці афіцыйнага дакумента 78-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
У аналагічным ключы па лініі АБСЕ пазіцыя беларускага боку даведзена да бягучага мальтыйскага старшынства гэтай арганізацыі, харвацкага старшынства Форума па супрацоўніцтве ў галіне бяспекі, генеральнага сакратара АБСЕ, дзяржаў-удзельніц і краін-партнёраў па супрацоўніцтве АБСЕ.
Беларусь будзе паслядоўна прыцягваць увагу міжнародных арганізацый да існуючай сітуацыі, якая можа мець вельмі згубныя наступствы, і дабівацца яе адэкватнай прававой ацэнкі.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by