Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Паслом Арменіі

12 снежня 2018 г.

12-12-2018

12 снежня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Арменія ў Беларусі Арменам Гевандзянам.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі цяперашні стан і магчымасці далейшага паглыблення ўзаемадзеяння Арменіі і Беларусі ў міжнародных арганізацыях. Намеснік Міністра і Пасол адзначылі высокі ўзровень узаемнай падтрымкі і сугучнасці памкненняў дзвюх краін у працы па шэрагу важных тэм міжнароднага парадку дня. Сярод асноўных кірункаў такога ўзаемадзеяння былі адзначаны сумесныя дзеянні па паляпшэнні каардынацыі намаганняў міжнароднай супольнасці па барацьбе з гандлем людзьмі, а таксама праца на нацыянальным узроўні па ажыццяўленні Парадку дня ўстойлівага развіцця і наладжванне эфектыўнага ўзаемадзеяння нацыянальных каардынатараў мэтаў устойлівага развіцця.

Асобна суразмоўцы адзначылі шчыльную сумесную працу Беларусі і Арменіі ў ААН у рамках групы аднадумцаў у падтрымку краін з сярэднім узроўнем даходу, у т.л. у кантэксце нядаўняга пасяджэння Генеральнай Асамблеі ААН высокага ўзроўню па гэтым пытанні 4 снежня 2018 г., і важнасць распрацоўкі стратэгічных падыходаў для партнёрства міжнародных арганізацый з краінамі з сярэднім узроўнем даходу.

Закрануўшы пытанне беларуска-армянскага супрацоўніцтва ў галіне мірнага выкарыстання ядзернай энергіі, намеснік Міністра выказаў удзячнасць армянскаму боку за абмен каштоўным вопытам правядзення стрэс-тэстаў атамных станцый па мэтадалогіі ЕС, а таксама за адказнае і дабразычлівае супрацоўніцтва дэлегацый дзвюх краін у сувязі з ажыццяўленнем Канвенцыі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансмежным кантэксце (Канвенцыя Эспа).

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы