Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў сесіі КНР

10 красавіка 2018 г.

10-04-2018

9 красавіка 2018 г. у штаб-кватэры ААН у г.Нью-Ёрку адкрылася 51-я сесія камісіі ААН па народанасельніцтве і развіцці (КНР) па тэме “Эканамічна ўстойлівыя горада, перасоўванне людзей і міжнародная міграцыя”.

Беларускую дэлегацыю на сесіі ўзначальвае намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас.

У сваім выступленні падчас агульнай дыскусіі намеснік Міністра падкрэсліў узаемасувязь устойлівай урбанізацыі, міжнароднай міграцыі з эканамічным і сацыяльным развіццём грамадства.

А.Дапкюнас прадставіў падыходы Беларусі да фарміравання бяспечнай, упарадкаванай і арганізаванай міграцыі, нацэленай на эфектыўную сацыяльную інтэграцыю і адаптацыю мігрантаў.

Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства таксама праінфармаваў аб спецыяльнай дзяржаўнай палітыцы па нівеліраванню магчымых негатыўных наступстваў ад некантралюемага росту гарадоў у Беларусі, накіраванай на стварэнне сацыяльна-эканамічных умоў для стымулявання развіцця малых і сярэдніх гарадоў. У прыватнасці, А.Дапкюнас адзначыў, што па рашэнні Кіраўніка дзяржавы 2018 год аб'яўлены ў Беларусі годам Малой Радзімы. Рэалізацыя мерапрыемстваў у рамках гэтага года нацэлена на адраджэнне сельскіх раёнаў і зніжэнне перанаселенасці гарадоў як фактараў рэгуляванай унутранай міграцыі насельніцтва і экалагічнай устойлівасці населеных пунктаў.

Сесія КНР працягне сваю работу да 13 красавіка 2018 г.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы