Памер шрыфта:

Аб візіце Пасла Беларусі С.Цярэнцьева ў Судан

11 чэрвеня 2021 г.

 

7-9 чэрвеня 2021 г. адбыўся рабочы візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет і Рэспубліцы Судан (па сумяшчальніцтве) Сяргея Цярэнцьева ў г.Хартум.

У рамках візіту праведзены сустрэчы Пасла Беларусі з прадстаўнікамі Урада і дзелавых колаў Судана - Міністрам энергетыкі і нафты Джадейнам Алі Хасанам, Міністрам сельскай і лясной гаспадаркі Эльтахерам Ісмаілам аль-Харбі, Першым намеснікам Міністра замежных спраў Махамедам Шэрыфам Абдалой, Першым намеснікам Міністра прамысловасці Ісмаілам аль-Шаўі, намеснікам Міністра фінансаў і эканамічнага планавання па пытаннях планавання Амін Салехам Ясам, кіраўніцтвам Сельскагаспадарчага банка Судана і прамысловага холдынгу GIAD.

На сустрэчы з Першым намеснікам Міністра замежных спраў Судана Махамедам Ш.Абдалой быў узгоднены шэраг двухбаковых мерапрыемстваў высокага ўзроўню на гэты год, у тым ліку правядзенне пятага пасяджэння Сумеснай Беларуска-Суданскай камісіі па супрацоўніцтве і палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў. Таксама разгледжаны пытанні рэалізацыі падпісаных раней двухбаковых дакументаў па супрацоўніцтве ў розных галінах.

Падчас гутарак з кіруючымі прадстаўнікамі Міністэрства сельскай і лясной гаспадаркі, Міністэрства энергетыкі і нафты, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства фінансаў Судана абмеркаваны магчымасці актывізацыі беларуска-суданскага супрацоўніцтва па шэрагу перспектыўных напрамкаў, у тым ліку прамысловую кааперацыю, узаемадзеянне ў галіне сельскай і лясной гаспадаркі, прымяненне перадавых тэхналогій у вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы