Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь М.Рыжанковаў тыдні высокага ўзроўню 79-ай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН

27 верасня 2024 г.

 

26 верасня 2024 г. работа беларускай дэлегацыі на Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку пачалася з перамоў міністраў замежных спраў краін-удзельніц АДКБ у фармаце рабочага сняданку. У гэтым годзе мерапрыемства арганізуе казахстанскае старшынства.

Падчас размовы Міністры абмеркавалі шэраг пытанняў дзейнасці арганізацыі, рэгіянальную бяспеку, маючыя адбыцца мерапрыемствы на вышэйшым і высокім узроўні па лініі АДКБ.

На палях таксама прайшлі асобныя двухбаковыя сустрэчы М.Рыжанкова з Міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым і з намеснікам Прэм'ер-міністра, Міністрам замежных спраў Казахстана Муратам Нуртлеу. З С.Лаўровым абмеркавана тэматыка маючай адбыцца 31 кастрычніка 2024 г. у г.Мінску Канферэнцыі па еўразійскай бяспецы і графік бліжэйшых мерапрыемстваў па лініі МЗС дзвюх краін.

З М.Нуртлеу спыніліся на ходзе рэалізацыі дамоўленасцей па выніках нядаўна праведзеных у г.Мінску кансультацый паміж МЗС, удакладнілі графік двухбаковых кантактаў на розных узроўнях, зверылі падыходы ў рамках міжнародных арганізацый.

У штаб-кватэры ААН адбыўся канструктыўны дыялог з Прэзідэнтам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа Мір'янай-Спалярыч Эгер. Суразмоўніца пацвердзіла непалітызаваны характар дзейнасці арганізацыі, вылучыла шэраг гуманітарных ініцыятыў. Дасягнуты дамоўленасці аб працягу і сістэматызацыі двухбаковага ўзаемадзеяння.

Сустрэча з Дзяржаўным сакратаром Святога Прастола кардыналам П'етра Паралінам засяродзілася на надзённых пытаннях беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння, сітуацыі ў еўразійскім рэгіёне і міратворчых ініцыятывах. 

Падчас перамоў з Міністрам замежных спраў Узбекістана Бахціерам Саідавым асноўны акцэнт быў зроблены на максімальна эфектыўнай рэалізацыі Дарожнай карты дамоўленасцей кіраўнікоў дзяржаў, інтэнсіфікацыі прамысловай кааперацыі, супрацоўніцтве ў рамках ШАС і з трэцімі краінамі.

З Міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта абмеркавалі двухбаковыя праекты ў непадсанкцыйных абласцях, сітуацыю ва Украіне, энергетыку, сельскую гаспадарку і спорт. П.Сіярта пацвердзіў прынцыповую пазіцыю Венгрыі аб недапушчальнасці дыскрымінацыі спартсменаў па палітычных матывах і выкарыстання спорту ў палітычных мэтах. Бакі таксама канстатавалі супадзенне пазіцый аб контрпрадуктыўнасці незаконных санкцый, якія накладаюцца Захадам на шэраг дзяржаў свету.

Сустрэча з Дзяржаўным міністрам замежных спраў Катара Султанам аль-Мурайхі была прысвечана перспектывам супрацоўніцтва бакоў у гуманітарных напрамках, сярод якіх адукацыя, ахова здароўя і спартыўная галіна. Закранулі таксама ўзаемадзеянне на шматбаковых пляцоўках, уключаючы тэматыку БРІКС і ШАС.

З намеснікам Прэм'ер-міністра, Міністрам замежных спраў ААЭ Абдулой бін Заідам Аль Нахаянам сканцэнтраваліся на перспектывах нарошчвання двухбаковага тавараабароту, графіку двухбаковых візітаў, інвестыцыйным узаемадзеянні і праектах у сферы высокіх тэхналогій. 

Падчас перамоў з Міністрам замежных спраў Нікарагуа Вальдракам Енчке было канстатавана дынамічнае развіццё сяброўскіх беларуска-нікарагуанскіх адносін, супадзенне пазіцый бакоў па большасці міжнародных пытанняў, пацверджана ўзаемная падтрымка ў міжнародных арганізацыях. Абмеркаваны ход рэалізацыі дамоўленасцей па выніках візіту Прэм'ер-міністра Беларусі ў Манагуа і новыя кааперацыйныя праекты.

Асноўным пытанням беларуска-індыйскага супрацоўніцтва была прысвечана сустрэча з Міністрам замежных спраў Індыі Субраманьямам Джайшанкарам. Бакі абмеркавалі магчымыя прадметныя крокі і спосабы надання дынамікі двухбаковаму гандлёва-эканамічнаму ўзаемадзеянню, а таксама графік кантактаў па лініі дзелавых колаў дзвюх краін.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы