Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса са спецыяльным пасланнікам МЗС Японіі

09 ліпеня 2018 г.

09-07-2018

9 ліпеня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас прыняў спецыяльнага пасланніка Міністра замежных спраў Японіі Пасла Сэіці Конда, які знаходзіцца з візітам у Беларусі. 

Бакі абмеркавалі пытанні развіцця двухбаковых адносін, актывізацыі беларуска-японскіх міждзяржаўных кантактаў, далейшага развіцця інфраструктуры дыпламатычнага ўзаемадзеяння і паглыблення супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў шматбаковых арганізацыях. 

С.Конда закрануў  пытанне рэфармавання Савета Бяспекі ААН у кантэксце ідэі фармалізацыі перамоўнага працэсу па яго рэформе на аснове прапанаванага групай краінаў праекта шматбаковага дакумента і неадкладнага пачатку перагавораў па гэтым пытанні ў ААН у Нью-Ёрку. 

У адказ А.Дапкюнас адзначыў, што Беларусь падтрымлівае абмеркаванне шляхоў павышэння эфектыўнасці і прадстаўнічасці Савета Бяспекі ААН, але настойвае пры гэтым на ўзважаным, паступовым і кансэнсусным падыходзе да пытанняў рэформы.  Намеснік Міністра падкрэсліў, што прынцыповай умовай паспяховых перагавораў па рэформе Савета Бяспекі ААН з’яўляецца ўмацаванне атмасферы дабразычлівасці і даверу паміж дзяржавамі-членамі ААН. 

А.Дапкюнас выказаў меркаванне, што адпаведныя крокі і ініцыятывы асобных дзяржаў і груп дзяржаў, магчыма, не абавязкова прывязаныя да пытання рэформы Савета Бяспекі ААН, па памяншэнні міжнароднай напружанасці і пераадоленні глабальнага крызісу даверу маглі б стаць крытычным фактарам поспеху ў працэсе рэформы. На думку беларускага дыпламата, пакуль дастатковы фундамент даверу і ўзаемаразумення ў поўнай ступені не створаны, нават самыя прывабныя арганізацыйныя крокі не змогуць зрабіць больш эфектыўным галоўны орган ААН, закліканы вырашаць пытанні міжнароднага міру і бяспекі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы