Аб візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі ў г.Вашынгтон
22 ліпеня 2019 г.22-07-2019
16-18 ліпеня 2019 г. адбыўся візіт у г.Вашынгтон намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі.
Цэнтральным элементам праграмы візіту стаў удзел у рабоце другой Міністэрскай канферэнцыі па прасоўванні свабоды веравызнання, ініцыяванай Дзяржаўным сакратаром ЗША Майклам Пампея.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі кіраўніцтва знешнепалітычных ведамстваў з 115 дзяржаў, а таксама рэлігійныя лідэры і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці з усяго свету. Канферэнцыя стала самай маштабнай падзеяй у галіне правоў чалавека, якая была арганізавана у Дзяржаўным дэпартаменце ЗША.
На канферэнцыі выступілі Віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пенс і Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа.
У сваім выступленні намеснік Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанка пацвердзіў прыхільнасць нашай краіны прынцыпам свабоды веравызнання, выклаў падыходы дзяржавы ў дадзенай галіне, а таксама адзначыў гістарычна складзенае ў Беларусі мірнае суіснаванне розных рэлігійных канфесій.
Падчас візіту намеснік Міністра правёў сустрэчы са спецыяльным памочнікам Прэзідэнта ЗША, старшым дырэктарам па еўрапейскіх і расійскіх справах Савета нацыянальнай бяспекі Фіёнай Хіл, з выконваючым абавязкі памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Філіпам Рыкерам, першым намеснікам дырэктара офіса па пытаннях гандлю людзьмі Дзярждэпартамента Кары Джонстан, дырэктарам офіса Еўропы і Еўразіі Міністэрства фінансаў ЗША Брайанам Макколам.
Адбылася сустрэча А.Краўчанкі са старшынёй Камісіі ЗША па захаванні амерыканскай спадчыны за мяжой Полам Пекерам. Бакі абмеркавалі магчымасці двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў сферы развіцця турызму і захавання культурных аб'ектаў.
Таксама праведзены сустрэчы з прадстаўнікамі аналітычнай супольнасці і дзелавых колаў.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by