Памер шрыфта:

Аб вiзiце намеснiка Мiнiстра замежных спраў Беларусi А.Краўчанкi ў Латвiю

04 чэрвеня 2019 г.

04-06-2019

3 чэрвеня 2019 г. адбыўся рабочы вiзiт намеснiка Мiнiстра замежных спраў Рэспублiкi Беларусь Алега Краўчанкi ў Латвiйскую Рэспублiку.

Па запрашэнню латвiйскага старшынства ў Савеце дзяржаў Балтыйскага мора (СДБМ) А.Краўчанка прыняў удзел у сустрэчы высокага ўзроўню краiн-членаў СДБМ (з 2009 года Беларусь з’яўляецца наглядальнiкам у гэтай арганiзацыi).
 
 
У сваiм выступленнi намеснiк Мiнiстра прадставіў пазiцыю Беларусi ў дачыненнi да ўзаемадзеяння дзяржаў рэгiёну Балтыйскага мора, падкрэслiў наяўнасць супадаючых прыярытэтаў, iнфармаваў аб укладзе Беларусi ў развiццё рэгiянальнага супрацоўнiцтва для вырашэння агульных праблем, прапанаваў шэраг узаемавыгадных кiрункаў узаемадзеяння.
 
 
Падчас абмеркавання тэматыкi супрацоўнiцтва СДБМ з Беларуссю выступiлi мiнiстры замежных спраў Латвii, Лiтвы, Швецыi i Польшчы, а таксама намеснiк Мiнiстра замежных спраў Расii.
 
У рамках нарады А.Краўчанка абмеркаваў пытанні беларуска-еўрапейскага супрацоўнiцтва з Генеральным сакратаром Еўрапейскай службы знешнiх дзеянняў Хельгай Шмiд.
 
У гэты ж дзень адбылiся палiтычныя кансультацыi памiж мiнiстэрствамi замежных спраў Беларусi i Латвii з удзелам А.Краўчанкi i Дзяржаўнага сакратара МЗС Латвii Андрыса Пельша. Падчас кансультацый бакi абмеркавалi шырокi спектр пытанняў беларуска-латвiйскага супрацоўнiцтва ў палiтычнай, гандлёва-эканамiчнай, гуманiтарнай i iншых сферах, тэматыку развiцця адносiн па лiнii Беларусь-ЕС, праблематыку Усходняга партнёрства, а таксама ўзаемадзеянне ў рамках мiжнародных арганiзацый.
 
Намеснiк кiраўнiка беларускага знешнепалiтычнага ведамства таксама правёў сустрэчу са старшынёй камiтэта па мiжнародных справах Саэйма Латвii Рыхардсам Колсам, падчас якой абмеркаваны двухбаковае супрацоўнiцтва, сiтуацыя ў рэгiёне i магчымасцi пашырэння ўзаемадзеяння.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы