Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Паслом Палесціны

05 лютага 2020 г.

05-02-2020

5 лютага 2020 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Палесцiна ў Рэспубліцы Беларусь Халедам Арыкатам.

Беларускі і палесцінскі дыпламаты дэталёва абмеркавалі падзеі апошняга часу вакол Палесцiны з улiкам прапанаванай кіраўніцтвам ЗША «здзелкi стагоддзя», і наогул становішча на Блізкiм Усходзе. 

Намеснік Міністра замежных спраў Беларусі адзначыў выключную важнасць захавання ўвагі міжнароднай супольнасці да тэмы блізкаўсходняга ўрэгулявання і ў прынцыповым плане вітаў жаданне асобных удзельнікаў гэтага працэсу прапаноўваць новыя варыянты пераадолення існуючага непаразумення і супярэчнасцей.

Пры гэтым А.Дапкюнас і Х.Арыкат пагадзiлiся ў тым, што для сапраўды паспяховага і трывалага ўрэгулявання канфлікту на Блізкім Усходзе неабходны ўзважаныя і адказныя крокі ўсіх зацікаўленых бакоў на грунтоўным падмурку рэзалюцый Савета Бяспекі ААН i асноватворчых прынцыпаў міжнароднага права, а таксама як мага больш поўны і неперадузяты ўлiк карэнных інтарэсаў суседзяў і партнёраў на ўсіх этапах пошуку шляхоў урэгулявання шматгадовага канфлікту.

Намеснік Міністра і Пасол таксама абмеркавалі шляхі паглыблення ўзаемадзеяння дзвюх краін на міжнароднай арэне, у тым ліку магчымасці развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы