Памер шрыфта:

Аб выкліку ў МЗС Часовай паверанай у справах Украіны

10 жніўня 2024 г.

 

10 жніўня 2024 г. у МЗС была выклікана Часовая павераная ў справах Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Вольга Цімуш.

Украінскаму дыпламату быў заяўлены рашучы пратэст і перададзена адпаведная нота ў сувязі з парушэннем мяжы Рэспублікі Беларусь групай беспілотных лятальных апаратаў, запушчаных з тэрыторыі Украіны.

Беларускі бок запатрабаваў прыняць вычарпальныя меры для выключэння ў будучым такіх інцыдэнтаў, якія могуць прывесці да далейшай эскалацыі сітуацыі ў рэгіёне.

Часовая павераная была папярэджана аб тым, што ў выпадку паўтарэння такіх правакацый беларускі бок пакідае за сабой права зрабіць крокі ў адказ для абароны сваёй тэрыторыі.

Асабліва было ўказана на тое, што калі дыпламатычнае прадстаўніцтва Украіны ў Беларусі не зможа ўплываць на прадухіленне такіх правакацый, беларускім бокам будзе пастаўлена пытанне аб мэтазгоднасці яго далейшай прысутнасці ў Мінску.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы