Памер шрыфта:

Аб падпісанні пратакола аб завяршэнні перагавораў з Нарвегіяй у рамках далучэння Беларусі да СГА

05 снежня 2017 г.

05-12-2017

5 снежня 2017 г. у Жэневе падпісаны пратакол аб завяршэнні двухбаковых перагавораў па доступе на рынкі тавараў і паслуг паміж Беларуссю і Нарвегіяй у рамках далучэння Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА).

Ад Беларусі дакумент падпісаны Пастаянным прадстаўніком пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрыем Амбразевічам, ад Нарвегіі – Пастаянным прадстаўніком пры СГА Харальдам Нэпле.

Ю.Амбразевіч выказаў надзею, што падпісанне пратакола будзе не толькі спрыяць больш хуткаму далучэнню Беларусі да СГА, але і стане дадатковым стымулам для актывізацыі гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Нарвегіяй.

Прынцыповая дамоўленасць аб завяршэнні перагавораў з Нарвегіяй, пачатых у 2005 годзе, была дасягнута ў г.Мінску 13-14 лістапада 2017 г. падчас раўнда двухбаковых перагавораў паміж дэлегацыяй МЗС Нарвегіі на чале з галоўным перагаворшчыкам па доступе на рынак паслуг Харальдам Андрэасенам і беларускай перагаворнай дэлегацыяй, якую ўзначальваў Пасол па асобых даручэннях МЗС Беларусі Уладзімір Серпікаў.

Нарвегія стала 14-м членам СГА, з якім падпісаны пратакол аб завяршэнні двухбаковых перагавораў па далучэнні Беларусі да СГА. Раней у 2017 годзе аналагічныя дакументы былі падпісаны з Рэспублікай Карэя, Японіяй і Эквадорам.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы