Памер шрыфта:

Аб візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі ў Швейцарыю

06 верасня 2019 г.

06-09-2019

5-6 верасня 2019 г. адбыўся рабочы візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі ў Швейцарскую Канфедэрацыю.

А.Краўчанка прыняў удзел у якасці дакладчыка ў міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню па тэматыцы еўрапейскай бяспекі “Круглы стол Шамбезі” (г.Гліён над Мантро). Намеснік Міністра прадставіў асноўныя падыходы і ініцыятывы Беларусі ў гэтай сферы, уключаючы ініцыяваны нашай краінай запуск шырокага міжнароднага дыялогу па пытаннях бяспекі.

Падчас візіту А.Краўчанка правёў сустрэчу з намеснікам Дзяржаўнага сакратара ў Федэральным дэпартаменце замежных спраў Швейцарыі Крысцінай Марці Ланг. Бакі абмеркавалі асноўныя напрамкі беларуска-швейцарскага ўзаемадзеяння, далейшыя крокі па пашырэнні супрацоўніцтва.



А.Краўчанка і К.Марці Ланг сустрэліся з удзельнікамі беларуска-швейцарскага экспертнага семінара па абмене вопытам у галіне прадухілення катаванняў і жорсткага абыходжання, які праходзіў у гэтыя дні ў гг.Берне і Жэневе ў адпаведнасці з дамоўленасцю аб развіцці дыялогу па правах чалавека, дасягнутай на кансультацыях паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Швейцарыі ў снежні 2018 г.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы