Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Страчко з Прэзідэнтам Кыргызстана

26 сакавіка 2024 г.

 

26 сакавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Андрэй Страчко быў прыняты Прэзідэнтам Кыргызскай Рэспублікi Садырам Жапаравым з нагоды завяршэння сваёй дыпламатычнай місіі ў Кыргызстане.

Прэзідэнт падзякаваў Паслу за асабісты ўклад у развіццё двухбаковых беларуска-кыргызскіх адносін, актыўную працу ў якасці дуайена дыпламатычнага корпуса ў Кыргызскай Рэспубліцы.

Абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, падкрэслена ўзаемная нацэленасць на развіццё прадуктыўнага міждзяржаўнага дыялогу.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы