Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларуси А.Грынкевіча з Міністрам энергетыкі Румыніі

22 жніўня 2018 г.

22-08-2018

21 жніўня 2018 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі Андрэй Грынкевіч правёў перагаворы з Міністрам энергетыкі Румыніі Антонам Антонам. Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў беларуска-румынскага супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі.

У ходзе сустрэчы А.Грынкевіч правёў прэзентацыю магчымасцей беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый па экспарту энергетычнага абсталявання і матэрыялаў, аказанні паслуг па праектаванні, эксплуатацыі энергетычных аб'ектаў.

Абмеркаваны канкрэтныя сумесныя крокі, накіраваныя на пашырэнне двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы энергетыкі, уключаючы супрацоўніцтва па напрамках вуглевадародных і аднаўляльных крыніц энергіі, а таксама рэалізацыю праектаў мадэрнізацыі энергетычнай інфраструктуры ў Румыніі і ў трэціх краінах з удзелам беларускіх і румынскіх кампаній.

Бакі адзначылі наяўнасць узаемных магчымасцяў для абмену вопытам у сферы атамнай энергетыкі.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы