Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі М.Барысевіча ў Беларуска-Азіяцкім форуме

09 чэрвеня 2021 г.

 

9 чэрвеня 2021 г. у г.Маскве прайшоў Беларуска-Азіяцкі форум, удзел у якім узялі прадстаўнікі 12 пасольств азіяцкіх дзяржаў, акрэдытаваных у Беларусі з рэзідэнцыяй у г.Маскве, у прыватнасці Афганістана, Емена, Інданэзіі, Камбоджы, Лаоса, Малайзіі, М'янмы, Непала, Сінгапура, Тайланда, Шры-Ланкі, Філіпін, а таксама кіраўніцтва міністэрстваў замежных спраў, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, Гандлёва-прамысловай палаты і Банка развіцця Рэспублікі Беларусь.

Мэта форума – актывізацыя гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і дзяржавамі Азіяцкага рэгіёну.

Падчас адкрыцця фурума намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Мікалай Барысевіч адзначыў узаемадапаўняльнасць эканамічных сістэм Рэспублікі Беларусь і дзяржаў Азіі. Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што Беларусі ёсць што прапанаваць сваім азіяцкім партнёрам, уключаючы прамысловую кааперацыю, магчымасці пранікнення на ёмісты рынак ЕАЭС, высокі чалавечы патэнцыял, умовы для атрымання адукацыі, а таксама ўжо наяўныя інфраструктурныя магчымасці. У асаблівасці інвестыцыйна прывабнымі з’яўляюцца Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк “Вялікі камень” і Беларускі парк высокіх тэхналогій. 

Падчас форуму былі таксама прадстаўлены магчымасці беларускіх прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, экспартнага фінансавання, прайшлі перамовы па канкрэтных праектах двухбаковага супрацоўніцтва.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы