Аб удзеле беларускай дэлегацыі ў 42-й Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА
16 лістапада 2023 г.
7 - 22 лістапада 2023 г. у г. Парыжы праходзіць 42-я сесія Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА, у якой бярэ ўдзел дэлегацыя Рэспублікі Беларусь. Генеральная канферэнцыя праходзіць адзін раз на два гады і з’яўляецца найважнейшым мерапрыемствам у дзейнасці Арганізацыі, на якім прымаюцца рашэнні па стратэгічных пытаннях.
Выступаючы на пленарным пасяджэнні, намеснік Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕСКА Кірыл Грушэўскі адзначыў сур’ёзнае значэнне, якое надае наша краіна супрацоўніцтву з ЮНЕСКА, падтрымаў праграму Арганізацыі на наступны перыяд, а таксама выказаў гатоўнасць Беларусі садзейнічаць аб’яднальным ініцыятывам, накіраваным на пераадоленне раздзяляльных ліній паміж краінамі і народамі.
Беларускі дыпламат выказаў шкадаванне ў сувязі з адкрытай палітызацыяй дзейнасці спецыялізаваных устаноў ААН, сярод якіх ЮНЕСКА не з’яўляецца выключэннем. У сувязі з гэтым звярнуў увагу дэлегатаў на аднабаковыя прымусовыя меры, якія практыкуюцца асобнымі заходнімі дзяржавамі і, як паказвае практыка, негатыўна ўплываюць, у першую чаргу, на найболей уразлівыя пласты насельніцтва, у тым ліку ў краінах, наўпрост не закрананых такімі мерамі.
Прадметам палітычных маніпуляцый і адным са спосабаў барацьбы з альтэрнатыўнымі пунктамі гледжання становіцца і тэма свабоды слова. У сувязі з гэтым К.Грушэўскі нагадаў, што некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў беларускіх дзяржаўных СМІ сёння знаходзяцца пад заходнімі санкцыямі за выкананне сваіх прафесійных абавязкаў.
К.Грушэўскі праінфармаваў, што Беларусь накіравала ў адрас ЮНЕСКА запрашэнне з прапановай аб наведванні Белавежскай пушчы экспертамі Цэнтра сусветнай спадчыны, а таксама Міжнароднага саюза аховы прыроды. Запрашэнне падрыхтавана ў адпаведнасці з рашэннем 45-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, у якім выказана крайняя занепакоенасць будаўніцтвам Польшчай пагранічнага бар’ера ў Белавежскай пушчы. Запрошаныя спецыялісты павінны будуць ацаніць негатыўнае ўздзеянне загароды, узведзенай у запаведным лесе.
У наступным годзе Беларусь адзначыць 70-годдзе ўступлення ў ЮНЕСКА.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by