Аб беларуска-паўднёваафрыканскім бізнес-семінары
23 сакавіка 2018 г.23-03-2018
23 сакавіка 2018 г. у рамках чацвёртага пасяджэння Беларуска-Паўднёваафрыканскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў Міністэрстве гандлю і прамысловасці ПАР адбыўся бізнес-семінар з удзелам беларускіх і паўднёваафрыканскіх дзелавых колаў.
Мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел каля 30 паўднёваафрыканскіх кампаній і шэраг вядучых дзелавых асацыяцый ПАР, адкрылі намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас і намеснік генеральнага дырэктара Міністэрства гандлю і прамысловасці ПАР Янус Хусэн.
Падчас семінара прадстаўнікі дзелавой грамадскасці ПАР былі азнаёмлены з вытворчым і экспартным патэнцыялам Беларусі. Кіраўнікі знешнеэканамічных падраздзяленняў міністэрстваў прамысловасці і сельскай гаспадаркі Беларусі прадставілі агляды прамысловага і аграрнага сектараў нашай краіны. Праведзены асобныя прэзентацыі Мінскага трактарнага завода, Мінскага аўтамабільнага завода, Банка развіцця Рэспублікі Беларусь.
Па выніках мерапрыемства дасягнуты шэраг канкрэтных дамоўленасцей, уключаючы пастаўкі ў ПАР свідравога інструмента ТАА “Аграбуд”, прадукцыі ААТ “Белрыба”, а таксама камунальнай і грузавой тэхнікі МАЗ на суму 3 млн. долараў ЗША пры падтрымцы Банка развіцця Беларусі і Карпарацыі прамысловага развіцця ПАР.