Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Паслом Лаоса

06 лютага 2018 г.

06-02-2018

6 лютага 2018 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Сівіенгпхетам Пхетворасакам.

Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай і іншых сферах, а таксама магчымасці міждзяржаўных кантактаў на высокім узроўні.

Падкрэслена важнасць наладжвання надзейнага інфармацыйнага абмену паміж зацікаўленымі ведамствамі дзвюх краін і выхаду на практычную рэалізацыю ўзаемавыгадных сумесных праектаў.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы