Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Ю.Амбразевіча з Кіраўніком Рэгіянальнай дэлегацыі МКЧК

05 снежня 2023 г.

 

5 снежня 2023 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч правёў сустрэчу з кіраўніком Рэгіянальнай дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) у Беларусі і Расіі Борысам Мішэлем.

У ходзе сустрэчы адбыўся грунтоўны абмен думкамі па актуальных тэмах узаемадзеяння Беларусі і МКЧК. Бакі падвялі вынікі працы па рэалізацыі Плана сумесных мерапрыемстваў дзяржаўных і іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь і Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа на 2023 год, а таксама абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў 2024 годзе.

Былі разгледжаны гуманітарныя аспекты бягучых міжнародных узброеных канфліктаў.

Бакі пацвердзілі высокі ўзровень узаемаразумення і падтрымкі адзін аднаго ў вырашэнні гуманітарных пытанняў, а таксама выказалі ўзаемную гатоўнасць прадаўжаць канструктыўнае супрацоўніцтва.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы