Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакова з Паслом Уругвая

30 верасня 2024 г.

 

30 верасня 2024 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў прыняў копіі даверчых лістоў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Усходняй Рэспублікі Уругвай у Рэспубліцы Беларусь Даніэля Кастыльяса Гомеса.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця беларуска-уругвайскага дыялогу ў сферах узаемнай цікавасці. Асаблівая ўвага была нададзена пытанням прасоўвання гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, у першую чаргу, у сельскай гаспадарцы, прамысловасці, ахове здароўя, інфармацыйных тэхналогіях.

Адзначылі ўзаемную зацікаўленасць у паслядоўным развіцці дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы