Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з намеснікам Прэм'ер-міністра — Міністрам замежных спраў і па справах эмігрантаў Сірыі

22 ліпеня 2019 г.

22-07-2019

22 ліпеня 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з намеснікам Прэм'ер-міністра — Міністрам замежных спраў і па справах эмігрантаў Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Валідам аль-Муалемам, які наведвае Беларусь з афіцыйным візітам.



Падчас сустрэчы бакі падкрэслілі ўзаемную зацікаўленасць і гатоўнасць да актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай галінах. Абмеркаваны шэраг сумесных праектаў, неабходнасць правядзення ў бліжэйшы час чарговага пасяджэння Сумеснай Беларуска-Сірыйскай міжурадавай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве.



Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін пацвердзілі гатоўнасць прадоўжыць практыку ўзаемнай падтрымкі ў міжнародных арганізацыях.



Было яшчэ раз падкрэслена, што беларускі бок працягне аказваць гуманітарную дапамогу дружалюбнаму народу Сірыі, уключаючы арганізацыю адпачынку і аздараўлення ў Беларусі сірыйскіх дзяцей.

У рамках візіту намесніка Прэм'ер-міністра — Міністра замежных спраў і па справах эмігрантаў Сірыі адбыліся перамовы на вышэйшым і высокім узроўнях, а таксама шэраг афіцыйных сустрэч і мерапрыемстваў.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы