Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Паслом Ірана

30 кастрычніка 2019 г.

30-10-2019

30 кастрычніка 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Мастафой Авейсі з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі.

Падчас сустрэчы бакі адзначылі высокі ўзровень палітычнага дыялога і наяўнасць істотнага патэнцыялу для нарошчвання беларуска-іранскага гандлёва-эканамічнага партнёрства ў сучасных умовах.
 
 
Міністр выказаў падзяку Паслу Ірана за актыўную працу, накіраваную на развіццё двухбаковых адносін, і выказаў надзею на захаванне і павышэнне пазітыўнай дынамікі ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Іранам па ўсіх напрамках.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы