Памер шрыфта:

Аб удзеле Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН В.Рыбакова ў прэзентацыі даклада аб гандлі людзьмі

30 студзеня 2019 г.

30-01-2019

29 студзеня 2019 г. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН Валянцін Рыбакоў прыняў удзел у прэзентацыі “Сусветнага даклада аб гандлі людзьмі за 2018 год”, якая была праведзена ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку па ініцыятыве Упраўлення Арганізацыі Аб’яднанных Нацый па наркотыках і злачыннасці (УНЗ ААН) і Групы сяброў, аб’яднанных у барацьбе з гандлем людзьмі.

Да даведкі: Сусветныя даклады аб гандлі людзьмі публікуюцца кожныя два года ў адпаведнасці з палажэннямі Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі, які быў прыняты кансэнсусам у 2010 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН па ініцыятыве Беларусі. Даклады ўтрымліваюць усеабдымныю інфармацыю аб дынаміке і патоках гандлю людзьмі на нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным узроўнях і рыхтуюцца ў цесным супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні з дзяржавамі-членамі ААН.

Падчас прэзентацыі даклада кіраўнік беларускай місіі выступіў з заявай ад імя Групы сяброў, аб’яднанных у барацьбе з гандлем людзьмі (23 дзяржавы-члена ААН), у якім адзначыў ролю і значэнне дакладаў УНЗ ААН у распаўсюджванні дакладнай інфармацыі і перадавога вопыта па барацьбе з гандлем людзьмі.

В.Рыбакоў прыцягнуў увагу да ўплыву інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на сітуацыю з гандлем людзьмі ў якасці новай тэндэнцыі і падкрэсліў важнасць умацавання супрацоўніцтва і каардынацыі па барацьбе з гандлем людьмі паміж усімі зацікаўленымі бакамі, уключаючы дзяржавы-члены, міжнародныя арганізацыі, арганізацыі грамадзянскай супольнасці і прыватны сектар, а таксама розныя органы сістэмы Арганізацыі Аб’яднанных Нацый, у прыватнасці ў межах працы Міжустановачнай каардынацыйнай групы па барацьбе з гандлем людзьмі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы