Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Грынкевiча з Дзяржаўным сакратаром МЗС Румыніі

05 верасня 2018 г.

05-09-2018

5 верасня 2018 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі Андрэй Грынкевіч правёў сустрэчу ў румынскім знешнепалітычным ведамстве з Дзяржаўным сакратаром па пытаннях Усходняга суседства і шматбаковым адносінам на глабальным узроўні Дэнуцам Некулэеску.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін, у тым ліку плануемыя абмены візітамі і мерапрыемствы па лініі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Асобную ўвагу суразмоўцы надалі пытанням беларуска-румынскага ўзаемадзеяння на Міжнароднай арэне ў кантэксце канферэнцыі высокага ўзроўню «Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху» пад эгідай АБСЕ, якая пройдзе ў г.Мінску ў кастрычніку 2018 г.

Бакі таксама закранулі тэму будучага старшынства Румыніі ў Савеце ЕС і вылучэння яе кандыдатуры на нясталае сяброўства ў Савеце Бяспекі ААН.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы