Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі з Дзяржаўным сакратаром Федэральнага міністэрства эканомікі і энергетыкі Германіі

26 верасня 2019 г.

26-09-2019

26 верасня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Федэральнага міністэрства эканомікі і энергетыкі ФРГ Ульрыхам Нусбаўмам, які наведвае Беларусь у суправаджэнні прадстаўнічай дэлегацыі германскіх дзелавых колаў.

Падчас сустрэчы разгледжаны стан і перспектыўныя напрамкі далейшага развіцця беларуска-германскага гандлëва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Бакамі дадзена пазітыўная ацэнка актуальнай дынаміцы двухбаковага ўзаемадзеяння, акцэнтавана важнасць наладжвання прамых кааперацыйных сувязей. Гэтаму будзе садзейнічаць, акрамя іншага, правядзенне ў г. Мінску 26 верасня 10-га Дня нямецкай эканомікі з удзелам больш чым 200 прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Германіі.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы