Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Расіі

29 мая 2018 г.

29-05-2018

29 мая 2018 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Міністрам замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргеем Лаўровым, які наведвае нашу краіну з рабочым візітам.

Падчас перагавораў абмеркавана шырокае кола пытанняў беларуска-расійскіх адносін, узаемадзеяння дзвюх краін у рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД, АДКБ, а таксама каардынацыі намаганняў у міжнародных арганізацыях, у тым ліку ААН і АБСЕ. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі абмяняліся думкамі па актуальных тэмах міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, уключаючы ўрэгуляванне сітуацыі ў Сірыі і на ўсходзе Украіны.

Пры абмеркаванні двухбаковага парадку асаблівая ўвага была нададзена правядзенню шэрага сумесных мерапрыемстваў на вышэйшым і высокім узроўнях, у тым ліку маючых адбыцца пасяджэнняў Вышэйшага Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, а таксама запланаванага на восень пятага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Па выніках разгляду тэмы ўзаемадзеяння паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін бакамі адзначана высокая эфектыўнасць супрацоўніцтва па рэалізацыі Праграмы ўзгодненых дзеянней у галіне знешняй палітыкі дзяржаў-удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2018-2019 гады і Плана кансультацый паміж МЗС на 2018 год. Узгоднена правядзенне сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і МЗС Расіі ў другой палове 2018 года.

Бакі падпісалі Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб некаторых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы. Дакументам устанаўліваюцца бязвізавы рэжым на тэрыторыі Беларусі з 4 чэрвеня па 25 ліпеня 2018 г для замежных балельшчыкаў на перыяд правядзення Чэмпіянату свету па футболе ў Расіі, а таксама бязвізавы праезд і знаходжанне на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі для замежных балельшчыкаў, якія едуць на II Еўрапейскія гульні ў Мінску.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы