Памер шрыфта:

Заява прэс-службы МЗС у сувязі з рэакцыяй ЕСЗД на чарговую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

09 жніўня 2024 г.

 

Які раз пераконваемся ў бессэнсоўнасці сур'ёзнага разгляду аднатыпных заяў Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і асобных краін-членаў ЕС у сувязі з чарговай гадавінай прэзідэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь.

Праўда, на гэты раз еўрачыноўнікі крыху перастараліся і дасягнулі поспеху ў падтасоўцы фактаў, якія тычацца заяў Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў дачыненні да Беларусі.

Высакапарныя фразы аб міфічнай падтрымцы Еўрасаюзам беларускага народа, у тым ліку фінансавай, мы чуем на працягу дзесяцігоддзяў. Беларусы - мудрыя людзі і выдатна бачаць, куды такая нібыта падтрымка завяла іншыя краіны.

Прытрымліваючыся свайго незалежнага курса, Беларусь якраз паспяхова развіваецца. Нягледзячы на ​​беспрэцэдэнтны санкцыйны націск, стабільна расце ВУП, рэалізуюцца маштабныя праекты па мадэрнізацыі прамысловасці, забяспечваецца належная сацыяльная абарона насельніцтва, расце дабрабыт грамадзян. Толькі за пяць месяцаў 2024 года рэальныя грашовыя даходы насельніцтва павялічыліся на 9,6%.

Сітуацыя ж у краінах ЕС выклікае ўсё большую незадаволенасць простых грамадзян, якая часта суправаджаецца актамі грамадзянскага непадпарадкавання.

Уяўляецца, што сваімі заявамі ў адносінах да Рэспублікі Беларусь еўрачыноўнікі хацелі б прыкрыць уласныя правалы і неабдуманыя рашэнні ў эканоміцы, энергетычнай сферы, міграцыйнай палітыцы.

Аднак складаней за ўсё Еўрасаюзу схаваць відавочнае - крызіс ідэй уласнага развіцця і стратэгіі выбудоўвання адносін з суседзямі, у тым ліку і Беларуссю. Замест таго, каб сумесна супрацьстаяць сучасным выклікам і пагрозам, вырашаць агульныя практычныя пытанні на карысць усяго рэгіёну, у дачыненні да Беларусі ўводзяцца беспрэцэдэнтныя санкцыі, для беларускіх грамадзян вынаходзяць усё новыя і новыя бар'еры пры перасячэнні мяжы ЕС, якія перашкаджаюць, перш за ўсё, кантактам паміж людзьмі і гуманітарнаму супрацоўніцтву.

Не мы пачалі гэтае супрацьстаянне. Але менавіта мы прапануем Еўрасаюзу вярнуцца ў рэчышча аб'ектыўных рэалій, прагматызму і дыялогу. Разумеем, што ў глыбіні душы еўрапейскія палітыкі напэўна ўсведамляюць бесперспектыўнасць свайго курса. Нажаль, яны нядосыць вольныя ў сваіх рашэннях і дзеяннях і змушаны ўвесь час аглядацца за акіян.

Але калі б Брусель сапраўды думаў пра сваіх грамадзян, то знаходзіў бы магчымасці для выбудоўвання канструктыўнага ўзаемадзеяння з Мінскам. Роўна як і пастараўся б прадметна вывучыць рэальную сітуацыю ў нашай краіне замест распаўсюджвання разнастайных страшылак і фэйкаў.

Праблем жа няма. Тысячы грамадзян ЕС ужо скарысталіся прапановай беларускага боку аб бязвізавым уездзе ў Рэспубліку Беларусь. Чаму б еўрапейскім палітыкам не ўзяць прыклад са сваіх грамадзян? Прыязджайце ў Беларусь, паглядзіце на сітуацыю ўласнымі вачыма. Не пашкадуеце.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы