Памер шрыфта:

Аб уключэнні Будслаўскага фэсту ў спіс ЮНЕСКА

28 лістапада 2018 г.

28 лістапада 2018 г. Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў ходзе 13-й сесіі (г.Порт-Луі, Маўрыкій) аднагалосна прыняў рашэнне аб уключэнні беларускага элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Святкаванне ў гонар іконы Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)» у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Будслаўскі фэст – гэта адзін з сімвалаў беларускай ідэнтычнасці. Святкаванне адбываецца ў атмасферы ўсеагульнай павагі і дружбы, аб'ядноўвае розныя групы людзей, незалежна ад іх рэлігійных поглядаў, сацыяльнага статусу і гендэрных адрозненняў.

Уключэнне беларускага элемента ў спіс ЮНЕСКА з'явілася вынікам шматгадовай сумеснай працы Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, мясцовых органаў улады і супольнасцяў, няўрадавых арганізацый і экспертаў.

У 2009 годзе ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўжо быў уключаны беларускі элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны – святочны калядны абрад «Калядныя цары» ў вёсцы Семежава (Капыльскі раён, Мінская вобласць).

У 2018 годзе Беларусь таксама накіравала на разгляд камітэта ЮНЕСКА прапанову аб уключэнні «вясновага абраду «Юроўскі карагод»» у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Рашэнне па гэтым пытанні будзе прынята камітэтам падчас яго 14-й сесіі ў снежні 2019 г.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы