Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Мяцеліцы з намеснікам Міністра замежных спраў Пакістана

05 снежня 2023 г.

 

5 снежня 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Пакістана па справах Еўропы Шафкатам Алі Ханам.

Абмеркавалі актуальны стан беларуска-пакістанскіх адносін, у тым ліку працэс рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым і высокім узроўні.

Асобная ўвага нададзена арганізацыі двухбаковых мерапрыемстваў у бліжэйшай перспектыве.

Бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым умацаванні палітычнага, гандлёва-эканамічнага і іншага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Пакістанам.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы