Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Грынкевiча з Дзяржаўным сакратаром Мiнiстэрства транспарту Румыніі

13 верасня 2018 г.

13-09-2018

12 верасня 2018 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусi ў Румынii Андрэй Грынкевiч правёў перагаворы з Дзяржаўным сакратаром Мiнiстэрства транспарту Румынii Мiрчэй Бiбанам. Бакi абмеркавалi шырокае кола пытанняў беларуска-румынскага супрацоўнiцтва ў галiне транспарту.

Падчас сустрэчы А.Грынкевiч правёў прэзентацыю транспартна-лагістычнага і транзітнага патэнцыялу Беларусі, магчымасцяў Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» як вузлавой платформы Эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

Абмеркаваны канкрэтныя сумесныя крокі, накіраваныя на пашырэнне двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы транспарту, уключаючы супрацоўніцтва ў рамках беларуска-румынскага міжурадавага пагаднення аб міжнародных аўтамабільных пасажырскіх і грузавых перавозках, рэалізацыю праекта камбінаванага транспарту «Вікінг», які злучае Еўропу, Азію, краіны Балтыі і Скандынавіі, а таксама перспектывы ўстанаўлення прамых авіязносін паміж дзвюма краінамі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы